Размясці беларускамоўную рэкламу і атрымай зніжку 50%!

.

Да ўвагі рэкламадаўцаў! На гэтым тыдні размяшчэнне беларускамоўнай рэкламы на нашым сайце будзе каштаваць удвая танней. Акцыя прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца па рашэнні ЮНЭСКА штогод 21 лютага.

Зніжка на беларускамоўную рэкламу ў памеры 10% у нас існуе пастаянна. Але з 17 па 21 лютага ўключна тым рэкламадаўцам, хто замовіць на нашым сайце размяшчэнне беларускамоўнай рэкламы, будзе зніжка ў памеры 50% на ўвесь заказ!

Пры гэтым рахунак будзе з сакавіка, а ваш банер мы гатовыя размясціць адразу ж, астатняя частка лютага - у падарунак!

Як паказалі маркетынгавыя даследаванні вядучых заходніх кампаній, што працуюць у Беларусі, рэклама на беларускай мове павялічвае аб'ём продажу на 10-11%!!!

Спяшайцеся заняць выгоднейшыя месцы!

Звяртацца наконт размяшчэння рэкламы можна па тэл.: 017 380 07 60; 029 393 84 97.

 

                 ***

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае «мама»

I цяпер для мяне сама міла гучыць.

Я па літарах родных вучыўся чытаць,

I буквар для мяне быў жыцця палавінай.

Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць

Першы раз: «Беларусь, мая сонца-краіна!»

I цяпер для мяне ты з усіх прыгажэй,

Хоць, я ведаю, моваў на свеце нямала,

I з усіх песняроў мне мілей і бліжэй

Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала,

А задумае вораг з далёкага краю

Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —

He дазволю.

                     He дам.

                                  He прадам.

                                                     He змяняю.

I да смерці за волю тваю пастаю!

Ніл ГІЛЕВІЧ