Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда - 2015

Два дні, 20 i 21 лютага 2015 года, на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзілі вочныя туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды.

За перамогу змагаліся 12 каманд i 57 iндывiдуальных удзельнікаў з наступных вучэбных устаноў:

Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
• Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,
• Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія,
• Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,
• Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна,
• «БІП – Інстытут правазнаўства”,
• Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава,
• Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны,
• Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы,
• Міжнародны ўніверсітэт “МІПСА”,
• Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова,
• Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і юрыдычны каледж БДУ.

Ужо трэці год у завочным туры пад эгідай Эканамічнага суда СНД праводзіцца факультатыўны конкурс.

Пераможцамi ў каманднага заліку факультатыўнага конкурсу сталi:

1 месца – каманда “Вектар” (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь),

2 месца – каманда «Авангард Фяміды» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт).

У індывідуальным заліку факультатыўнага конкурсу прымала ўдзел толькі адна студэнтка, Байдо Крысціна Артураўна (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова), і яе вырашана было ўзнагародзіць заахвочвальным прызам. 

Барацьба за перамогу ў Алімпіядзе была сумленнай і справядлівай. Нягледзячы на тое, што заданні ў гэтым годзе сталі больш складанымі, усе ўдзельнікі бліскуча справіліся. Лепшыя з лепшых былі ўзнагароджаны.

Вынiкi вочных тураў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2015.

У індывідуальным заліку :

1 месца - Ілюковіч Глеб Сяргеевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт); 
2 месца - Антаненка Паліна Міхайлаўна (Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)
Тарасаў Дзмітрый Іванавіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
3 месца -  Анціпенка Кацярына Станіславаўна ( Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова), Карсюк Дзмітрый Сяргеевіч (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь), Салянка Ілля Сяргеевіч (Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь).

Таксама Тарасаў Дзмітрый Іванавіч і Ілюковіч Глеб Сяргеевіч ад журнала “Юрыст” былі запрошаны да ўдзелу ў міжнародным кангрэсе юрыдычных служб LAW SPRING – 2015.

Акрамя таго, прадстаўнікі кампаніі “Сарайнен і партнёры” Тарасаву Дзмітрыю Іванавічу за лепшую пісьмовую працу прапанавала стажыроўку ў дадзенай арганізацыі.

Ілюковічу Глебу Сяргеевічу, Тарасаву Дзмітрыю Іванавічу, Антаненка Паліне Міхайлаўне, Анціпенка Кацярыне Станіславаўне, Салянку Іллі Сяргеевічу і Карсюку Дзмітрыю Сяргеевічу была выдадзена фірменная прадукцыя інфармацыйна-прававой сістэмы “Нарматыўка.by».

Спецыялізаваны абавязковы камандны конкурс па юрыдычнай клінічнай адукацыі:

1 месца -  Una sententia (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт); 
2 месца - Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);
3 месца -  Авангард Фяміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

У рамках клінічнага конкурсу асобна вылучылі работы Федаровіча Аляксандра, Ранько Яўгенія і Шакун Кацярыны, якім быў прапанаваны ўдзел у Летняй школе права, якая прысвечана свабодзе слова і яе абароне ў Еўрапейскім судзе (Расія).

Камандны залік:

1 месца - Авангард Фяміды (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт); 
2 месца - Lynces justae (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны);
3 месца - Vector (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь), Una sententia (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт).

Віншуем пераможцаў!!!

Арганізацыйны камітэт

Онлайн консультация врача Хотите задать вопрос врачу?