Археалагічныя даследаванні – толькі ў вызначаным парадку!

.

Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2016 № 185. Дакумент прыняты ў развіццё Указа Прэзідэнта ад 14.12.2015 № 485 «Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў».

Устаноўлена, што дазвол выдаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах па заяве навуковых арганiзацый або музеяў, у якiх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававых дагавораў фiзiчныя асобы, што адпавядаюць устаноўленым Указам № 485. Для атрымання дазволу навуковыя арганізацыі і музеі (далей – зацікаўленыя асобы) звяртаюцца ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі з заявай аб выдачы дазволу па ўстановленай форме.

Пастановай № 185 зацвержаныя гэтаксама:

  • Палажэнне аб парадку ўліку выяўленых археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў;
  • Палажэнне аб абласных (Мінскай гарадской) камісіях па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах.

Пастанова № 185 уступае ў сілу з 18 сакавіка 2016 г.

Наш telegram-канал