Аб вывучэнні моў асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняло пастанову ад 07.07.2023 № 191 «Аб вывучэнні моў асобнымі катэгорыямі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» (далей – пастанова № 191).
Дакумент прыняты на падставе пунктаў 3 і 5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Паводле гэтых нормаў пры атрыманні сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў навучэнцамі, акрамя асобных катэгорый з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з’яўляецца абавязковым. Катэгорыі асобаў з такімі асаблівасцямі вызначаюцца Міністэрствам адукацыі. Пры атрыманні прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі вывучэнне беларускай мовы, акрамя асобных катэгорый з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з’яўляецца абавязковым.
Пастановай № 191 ўстаноўлена, што для навучэнцаў з парушэннем слыху, якія не чуюць або слаба чуюць са стратай слыху ў межах 70–90 дэцыбелаў (далей – навучэнцы з парушэннем слыху), для навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення пры атрыманні спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі вывучэнне беларускай або рускай моў, адной з замежных моў не з’яўляецца абавязковым.
Пры гэтым вызначана, што адукацыйны працэс пры атрыманні спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцамі з парушэннем слыху ў спецыяльных школах, спецыяльных школах-інтэрнатах, установах агульнай сярэдняй адукацыі, іншых установах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца:
- ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання – на беларускай (пісьмовая, вусная, дактыльная формы) мове і на жэставай мове;
- ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання – на рускай (пісьмовая, вусная, дактыльная формы) мове і на жэставай мове.
У сваю чаргу, адукацыйны працэс пры атрыманні спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцамі з цяжкімі парушэннямі маўлення арганізуецца:
- ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання – на беларускай мове;
- ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання – на рускай мове.
Вывучэнне беларускай або рускай мовы пры атрыманні спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцамі з парушэннем слыху, навучэнцамі з цяжкімі парушэннямі маўлення ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбным планам другога аддзялення спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для вучняў з парушэннем слыху і вучэбным планам спецыяльнай школы, спецыяльнай школыінтэрната для вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення.
Вывучэнне адной з замежных моў на базавым і павышаным узроўні пры атрыманні спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцамі з парушэннем слыху і навучэнцамі з цяжкімі парушэннямі маўлення ажыццяўляецца па іх жаданні, жаданні законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца за кошт вучэбных гадзін, якія вызначаны адпаведнымі вучэбнымі планамі спецыяльных школ, спецыяльных школ-інтэрнатаў на правядзенне факультатыўных заняткаў.
Пастаноўлена, што для навучэнцаў з парушэннем слыху, навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення, навучэнцаў, якія маюць парушэнні маўлення і навучаліся па вучэбным плане спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення пры атрыманні прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі не з’яўляецца абавязковым:
- вывучэнне беларускай мовы ў выпадку, калі яны навучаліся ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання;
- вывучэнне рускай мовы ў выпадку, калі яны навучаліся ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання;
- вывучэнне адной з замежных моў.
Пры гэтым прадугледжана, што пры атрыманні прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі гэтымі навучэнцамі вывучэнне адной з замежных моў ажыццяўляецца па іх жаданні, жаданні законнага прадстаўніка непаўналетняга навучэнца.
Гэтаксама ўстаноўлена, што для навучэнцаў з парушэннем слыху, навучэнцаў з цяжкімі парушэннямі маўлення, навучэнцаў, якія маюць парушэнні маўлення і навучаліся па вучэбным плане спецыяльнай школы, спецыяльнай школы-інтэрната для вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення пры атрыманні прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі вывучэнне беларускай мовы не з’яўляецца абавязковым у выпадку, калі яны навучаліся ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання.
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2011 № 69 «Аб некаторых пытаннях вывучэння моў асобнымі катэгорыямі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця», што дзейнічала раней, цяпер страчвае сілу.
Пастанова № 191 ўступае ў сілу з 20 ліпеня 2023 г.