Добавить свой вопрос
Вернуться к списку вопросов
Имя
Алена
Вопрос:

Я рамеснік. На дадзены момант па працоўнай кіжцы нідзе не аформлена, рамесніцтва - асноўны від дзейнасці. Падкажыце, калі ласка, як афармляецца дэкрэтны адпачынак і куды звярнуцца? Якія неабходныя дакументы?

Ответ:

Адпачынак - гэта катогорыя з працоўнага права, яна мае месца, калі ёсць наймальнік і работнік. У дадзеным жа выпадку трэба весці размову пра прыпыненне рамесніцкай дзейнасці ў сувязі з цяжарнасцю і родамі, нараджэннем ды доглядам дзіцяці. І, як мы разумеем, вас цікавіць гэтае пытанне ў святле грашовых дапамог, якія выплочваюцца дзяржавай у сувязі з гэтым.

Што да сутнасці, то адказ на ваша пытанне дае частка 4 пункта 2 Палажэння аб парадку прызначэння і выплат дзяржаўных грашовых дапамог семьям, што выхоўваюць дзяцей, якое зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2013 № 569. Згодна з гэтай нормай маці (мачасе) ў поўнай сям'і, якая займаецца рамесніцкай дзейнасцю, дзяржаўныя грашовыя дапамогі ў сувязі з нараджэннем і доглядам дзіцяці прызначаюцца і выплочваюцца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне згодна з рэгістрацыяй па яе месцы жыхарства (месцы прабывання). Дакументам, на падставе якога вызначаецца месцы прызначэння дзяржаўных дапамог, можа быць дакумент, што падцвярджае плату збора за рамесніцкую дзейнасць.

Вам трэба звярнуцца па месцы жыхарства ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пры выканкаме (адміністрацыі раёна), і там вам усё падрабязна патлумачаць, у тым ліку і запатрабуюць дакументы, што неабходныя для прызначэння грашовых дапамог.

Аляксандр ГОРБАЧ, юрыст

Вернуться к списку вопросов
Наш telegram-канал